Экскурсія ў медыцынскі кабінет

22.11.2024

У рамках тэматычнага тыдня "Здароўе. Праца ўрача і медсястры" ў другой малодшай групе праходзілі заняткі, гульні, гутаркі па дадзенай тэме. А напрыканцы адбылася экскурсія ў медыцынскі кабінет. Медсястра Ірына Аляксандраўна прыветліва сустрэла дзяцей, расказала пра сваю працу, пазнаёміла з некаторымі медыцынскімі інструментамі і матэрыяламі, паслухала дзяцей, праверыла горла, змерыла рост. Для дзяцей гэтая сустрэча была вельмі цікавай, прынесла шмат новых і пазнавальных ведаў.

поделиться в: